18.11.2019 / 01:10

Ярмошына: Рашэнне аб пераходзе ад мажарытарнай выбарчай сістэмы выбаршчыкі ніколі не падтрымаюць 2

Рашэнне аб змене выбарчай сістэмы трэба прымаць з улікам стратэгіі развіцця краіны. Такое меркаванне сёння журналістам выказала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БелТА.

Лідзія Ярмошына лічыць, што рашэнне аб пераходзе ад мажарытарнай выбарчай сістэмы да змешанай або прапарцыянальнай давядзецца прымаць дзяржаве. «Выбаршчыкі ніколі не дадуць згоды і не падтрымаюць гэтага, калі правесці рэферэндум», - лічыць старшыня ЦВК. На яе думку, спатрэбіцца «валявое рашэнне ўлад, якое павінна прымацца з улікам стратэгіі развіцця краіны».

Кіраўнік ЦВК падкрэсліла, што мажарытарная сістэма адназначна папулярная сярод выбаршчыкаў. «Яны ўсё ж такі лічаць за лепшае мець сваіх вядомых дэпутатаў, да якіх могуць звяртацца. Усё ж такі партыі - нешта абязлічанае», - канстатавала Лідзія Ярмошына. Разам з тым яна не выключыла, што ў будучым у Беларусі давядзецца прымаць меры па развіцці палітычнай сістэмы, партый. З пункту гледжання кіраўніка ЦВК, без пераходу на іншую сістэму зрабіць гэтага не ўдасца.

0
Дед Мороз / Адказаць
18.11.2019 / 01:15
пшла вон
0
Ёпрст / Адказаць
18.11.2019 / 13:25
Ярмошына пра стратэгію РАЗВІЦЦЯ краіны? Пра падзенне у багну бачу, так зараз лукашысты называюць развіццё? Суцэльны Оруэл!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру