18.11.2019 / 10:27

Ярмошына: Дзейных дэпутатаў абрана 30 чалавек. Гэта тое, пра што казаў кіраўнік дзяржавы 17

У парламент сёмага склікання выбраны 21 член партый. Гэта на 5 чалавек больш, чым ў 2016 годзе. Пра гэта Лідзія Ярмошына распавяла на прэс-канферэнцыі па падвядзенні папярэдніх вынікаў выбараў у парламент, піша Tut.by.

З тых, хто трапіў у парламент, адзін чалавек прадстаўляе Беларускую аграрную партыю, два — Беларускую патрыятычную партыю, 11 — Кампартыю, адзін — ЛДП, 6 — Рэспубліканскую партыю працы і справядлівасці.

З абраных дэпутатаў 44 жанчыны і гэта, па словах Ярмошынай, кажа пра тое, што «мы рухаемся да еўрапейскага гендэрнага запатрабавання». Грамадзян ва ўзросце да 30 гадоў абрана двое. Дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў дзеючага склікання абрана 30 чалавек, або 27,3%.

— Гэта тое, пра што казаў кіраўнік дзяржавы, што пажадана, калі траціна парламента будзе пераходзіць у новае скліканне, — сказала Ярмошына.

Нагадаем, у верасні Аляксандр Лукашэнка заявіў, што каля 30-35% цяперашняга складу Палаты прадстаўнікоў зноў павінны пазмагацца за дэпутацкі мандат. Гэта, падкрэсліў ён, дапаможа захаваць пераемнасць у беларускім парламенце.

У Палату прадстаўнікоў не пусцілі ніводнага апазіцыянера. Прагноз «НН» спраўдзіўся на 96%

NN.by

1
Иня / Адказаць
18.11.2019 / 10:34
Так зачем тогда все торты эти колбасные, ковры, листы для избирателей, если все равно ярмошина делает то, что сказал президент? Не тратили бы деньги лучше
1
Дед Мороз / Адказаць
18.11.2019 / 10:42
и смех и грех :)
1
Брыдкая пачвара / Адказаць
18.11.2019 / 10:44
Мабуць, і спіскі візіраваӯ кіраўнік дзяржавы? Толькі смешна бачыць словы аб руху беларускіх выбараў і парламенту ў еўрапейскім парламенту)))) Жарт а-ля Сцепаненка
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру