З 18 лістапада «Белавія» пераходзіць на структуру тарыфаў з рознымі наборамі паслуг. Тарыфаў усяго пяць: «Прома», «Лайт», «Смарт», «Флекс» и «Бізнэс».

Самае галоўнае для ашчадных падарожнікаў — на тарыфах «Прома» і «Лайт» можна будзе ехаць без багажа і, адпаведна, не пераплачваць яго.

Вось як зменяцца цэны за пералёт туды-назад па некаторых кірунках: 

  • Калінінград: з багажом — ад 115 еўра, без — ад 85 еўра.
  • Прага: з багажом — ад 191 еўра, без — ад 166 еўра.
  • Кіеў: з багажом — ад 139 еўра, без — ад 109 еўра.

Пры палёце без багажа атрымліваецца эканомія да 20-25%.

Пры гэтым «Белавія» павялічыла вагу ручной паклажы з 8 да 10 кг. Месца для багажу можна будзе дакупіць за 25 еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0