Фота Надзеі Бужан
У Крамлі лічаць непарушнай узаемавыгаднасць саюзнага супрацоўніцтва Масквы і Мінска, але звярнулі ўвагу на лексіку Аляксандра Лукашэнкі, паведаміў журналістам у панядзелак прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, піша ria.ru.
Пяскоў адзначыў, што ў гэтым выпадку прэзідэнт Беларусі задаўся гіпатэтычным пытаннем аб мэтазгоднасці саюза Масквы і Мінска, пра тое, «што, калі гэты саюз не адпавядае інтарэсам Беларусі».
«Але мы па-ранейшаму паслядоўна зыходзім з таго, што ў дадзеным выпадку узаемавыгаднасць гэтага саюза, узаемавыгаднасць саюзнай дзяржавы з'яўляецца абсалютна непарушнай», — сказаў ён, адказваючы на пытанне, як у Крамлі ацэньваюць выказванне Лукашэнкі.
Адказваючы на ўдакладняючае пытанне, ці звярнулі ў Крамлі ўвагу на эмацыйнасць і падбор лексікі заявы Лукашэнкі, Пяскоў сказаў: «Безумоўна, вядома, звярнулі».
17 лістапада Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Мінск не падпіша дарожныя карты па інтэграцыі з РФ, калі не будуць вырашаны прынцыповыя пытанні ў эканоміцы. Пры гэтым ён абурыўся, навошта патрэбен саюз, калі кожны год ўмовы ў эканамічных адносінах з Масквой для Мінска пагаршаюцца. Пры гэтым беларускі лідар лічыць, што ў беларуска-расійскім саюзе Мінску «кожны год падсоўваюць новыя ўмовы». Паводле яго слоў, ненармальна, што ў гэтым саюзе Беларусь кожны год губляе і ўмовы пагаршаюцца.