18.11.2019 / 14:59

Стала вядома, калі часова закрыюць участак другой лініі метро ад «Фрунзенскай» да «Каменнай Горкі»

Фота Надзеі Бужан

У «Мінскметрабудзе» распавялі, калі будуць будаваць ветку з'езду з трэцяй лініі на другую і ці прыйдзецца для гэтага закрываць некаторыя станцыі падземкі, піша Tut.by.

Генеральны дырэктар «Мінскметрабуда» Леанід Стухальскі распавёў, калі плануюць закрыць частку другой лініі:

— Вельмі сур'ёзная работа наперадзе: урэзка стрэлкі, злучыць другую лінію з трэцяй.

Думаю, у сакавіку-красавіку будзе спыненне метро для ўрэзкі.

Па графіку дзён на пяць мы спынім цягнікі ад «Фрунзенскай» да «Каменнай Горкі». Загадзя прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці, прыйдзецца крыху пацярпець: будоўля часовая, а метро навечна. Калі стрэлка будзе зроблена, можна будзе гаварыць упэўнена, калі пачнецца абкатка цягнікоў па новай лініі.

Пра падобныя планы, але без арыенціровачных дат, паведамлялася і раней.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру