18.11.2019 / 15:17

«Яны абсалютна адэкватныя» — у каманду гомельскага блогера MozgOn увайшлі «жывыя чалавекі», адэпты БССР 15

Лідар партыі БСДП «Грамада» Ігар Барысаў звярнуў увагу, што на гомельскім пікеце з удзелам блогераў з’явіліся прыхільнікі БССР, так званыя «жывыя чалавекі» са сваімі самаробнымі пасведчаннямі.

Спачатку нават прайшла інфармацыя, што гэтыя пасведчанні раздаваў блогер MozgOn (Уладзімір Цыгановіч, 40 тысяч падпісчыкаў у Ютубе). «Наша Ніва» звязалася з блогерам, каб ён растлумачыў, што адбываецца.

«У нас сфарміравалася кола аднадумцаў, яны падтрымліваюць пытанні, якія мы паднімаем на Ютубе. У камандзе ёсць розныя людзі. Сярод іх ёсць і тыя, хто намагаецца законнымі спосабамі сыйсці ад юрысдыкцыі сённяшняй улады. Гэта асобны шлях, па якім яны ідуць», — паведаміў блогер.

Пасля Цыгановіч сцісла пераказаў пазіцыю «жывых чалавекаў»: тыя лічаць, што Рэспубліка Беларусь не атрымала адпаведныя акты ад СССР, таму ўсё навокал незаконнае (падрабязней пра пазіцыю фрык-суполкі «жывых чалавекаў» чытайце тут). Цыгановіч падкрэсліў: ён сам не належыць да адэптаў БССР, адпаведных «дакументаў» не мае і іх не раздае.

Пасля ён распавёў, што за гісторыя з пасведчаннямі «жывых чалавекаў».

«Гэта быў пікет у Гомелі з удзелам блогераў. І на пікеце падышла міліцыя і запатрабавала дакументы. Яны [»жывыя чалавекі»] сказалі: а навошта вам нашы дакументы? Я проста чалавек, мяне завуць проста Павел. Міліцыя настойвала, каб далі дакумент. Тады той Павел даў сваё пасведчанне «чалавека СССР». Міліцыя спытала: а што гэта такое? Ён адказаў: гэта дакумент такі, вазьміце, паглядзіце.

Ніхто ніякія дакументы ці «пашпарты БССР» нікому не раздаваў. Гэта не была раздача ці рэкламная кампанія», — запэўніў блогер.

Праўда, сам ён ніякіх праблем у супрацоўніцтве з «жывымі чалавекамі» не бачыць.

«Яны нашыя прыхільнікі, і я да іх пазіцыі стаўлюся спакойна. Гэта пазіцыя цікавая, я назіраю, што ў іх атрымаецца. Наконт дакументаў яны вельмі дакладна вядуць стасункі з нашымі дзяржорганамі. Яны кажуць: «Ёсць закон пра выбары, Выбарчы кодэкс… Пакажыце нам падпісаныя дакументы»! А наша дзяржава гэтага прадставіць не можа.

Яны абсалютна адэкватныя. І я чую ад іх адказы на мае пытанні. Яны кажуць: «Савецкае пасведчанне аб нараджэнні прызнанае ў Беларусі? Так. Што там напісана: грамадзянін БССР. Яго ніхто не мяняў. Гэта ж дакумент? Дакумент!»

Я не тое каб падзяляю, але разумею іх пазіцыю. А вазьміце нашу дзяржаву: Выбарчы кодэкс — таксама дакумент, але падпісаны Выбарчы кодэкс паказаць мне не могуць.

І вось каму больш веры: дзяржаве ці гэтым хлопцам? Пачынаю разбірацца, хто адэкватны. І разумею, што яны [адэпты БССР — «НН»] нашмат больш адэкватныя за нашу дзяржаву, бо яны прыносяць дакументы і паказваюць іх», — патлумачыў Цыгановіч.

NN.by

13
Кот Звычайны / Адказаць
18.11.2019 / 15:26
У ПЭН-цэнтр іх.
10
Юджын / Адказаць
18.11.2019 / 15:35
трэба быць асцярожнымі з рознымі там блогерамі і бяздумна не давяраць ім. А то завядуць такія ў БССР і рускі мір - мала не пакажацца.
5
Henry / Адказаць
18.11.2019 / 15:49
Адныя расейскамоўныя захапілі уладу у Беларусі, а іншыя расейскамоўныя, спасылаючыся на беззаконне першых, прычапіліся да Беларусі. Грызіцеся з уладай, калі яна парушае закон, чаго вы намагаецеся "выбіць камяні" з-пад Беларусі ? БССР выцягнулі, знайшлі спосаб.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру