18.11.2019 / 15:32

У Ваўкавыскім раёне брат нажом забіў брата

Увечары 16 лістапада ў міліцыю паступіла паведамленне, што ў адной з вёсак мужчыну ўдарылі нажом, піша СК

На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група. У адным з пакояў названага дома з колата-рэзанай ранай шыі знайшлі цела 45-гадовага мужчыны.

Па папярэдніх дадзеных, каля 21.30 браты разам выпівалі, узнік канфлікт, падчас якога старэйшы брат прычыніў раненне малодшаму. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў той памёр на месцы.

Следчымі агледжана месца здарэння, знойдзены і канфіскаваны нож, іншыя прадметы і аб'екты, па якіх прызначаны шэраг экспертыз, у тым ліку судова-медыцынская экспертыза.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру