18.11.2019 / 16:24

Стала вядома, хто ўзначаліць дэлегацыю Беларусі на перапахаванні Каліноўскага 16

Ігар Петрышэнка, фота Волі Афіцэравай

Афіцыйную беларускую дэлегацыю ўзначаліць віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка, паведамляе на сваёй старонцы ў фэйсбуку МЗС Беларусі

«Некалі мы абяцалі Андрэю Горвату ды і яшчэ шмат каму сумленна зрабіць сваю працу па адным значным пытанні, растлумачыць і паведаміць аб выніках, — паведамляе МЗС. — Сёння ў МЗС Беларусі літоўскаму боку, які прадстаўляў пасол Літвы ў нашай краіне, былі афіцыйна перададзены вынікі экспертызы (у тым ліку ДНК) матэрыялаў з магчымага пахавання Віктара Каліноўскага ў Свіслачы. (…)

Сённяшняя перадача дазволіць параўнаць вынікі ДНК-экспертыз з Беларусі і Літвы, што неабходна для поўнай ідэнтыфікацыі магчымых астанкаў Кастуся Каліноўскага ў Вільні. Гарантыі, што перададзеныя астанкі належаць менавіта Віктару Каліноўскаму, мы даць не можам, але гэты шлях з навуковага пункту гледжання трэба прайсці да канца, гэта наш унёсак, таму лічым сваім абавязкам сумесна з літоўскімі калегамі працаваць над усталяваннем праўды. Любая, нават самая маленькая зачэпка можа апынуцца ключавой», — гаворыцца ў паведамленні.

«Мы ўдзячны літоўскаму боку за афіцыйнае запрашэнне Беларусі на ўрачыстую цырымонію перапахавання ўдзельнікаў паўстання 1863 года, якая адбудзецца 22 лістапада ў Вільні. Сумесная гісторыя патрабуе сумесных намаганняў. Рады, што такое разуменне ёсць у абодвух бакоў. З задавальненнем прынялі гэта запрашэнне. Дэлегацыю нашай краіны на мерапрыемстве ўзначаліць намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка», — адзначае МЗС..

NN.by

8
Соломія / Адказаць
18.11.2019 / 16:43
А чаму ўжо не старшыня якога райвыканкама ці селсавета? 
Будзьце паслядоўнымі - чхаць вам (г.зн. уладзе) на Каліноўскага, аб чым АГЛ недвухсэнсоўна ўчора выказаўся...

11
Vacula / Адказаць
18.11.2019 / 17:41
Господа, воздержитесь от брызгания слюной. Вице-премьер хотя бы какой-то уровень и признание того факта, что Кастусь это часть нашей истории это тоже немало. Всё могло быть намного хуже.
5
Леанiд / Адказаць
18.11.2019 / 17:53
Ну хай так
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру