Сёння памёр вядомы беларускі фатограф, яркі прадстаўнік мінскай школы фатаграфіі Аляксандр Угляніца, сумная навіна з'явілася на старонцы Месяца фатаграфіі ў Мінску.
Аляксандр Угляніца быў удзельнікам творчай групы МЕТА, у якую таксама ўваходзілі Віктар Каленік і Аляксей Труфаноў. Творчая суполка праіснавала з 1987-га па сярэдзіну 90-х і распрацоўвала своеасаблівую эстэтыку.
Развітанне з фотамастаком пройдзе 20 лістапада, у сераду, з 13.00 да 13.45 на Альшэўскага, 12 у Мінску.
0
0
0
0
0
0