Улады Венецыі ацанілі шкоду ад паводак у горадзе па меншай меры ў адзін мільярд еўра. Пра гэта паведамляе DW.

Адзначым, што Венецыя перажывае самую моцную паводку за апошнія 148 гадоў. Іншыя італьянскія гарады таксама пакутуюць ад непагадзі. Паводка ў горадзе доўжыцца ўжо некалькі дзён запар. У нядзелю, 17 лістапада, вада ў горадзе паднялася да 150 сантыметраў у выніку чарговага прыліву. Узровень вады ўжо пайшоў на спад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0