18.11.2019 / 21:58

Гродзенцы адзначалі праводзіны ў войска і разграмілі дом. Але яны нічога не памятаюць 1

У Гродне маладыя людзі з размахам адзначылі праводзіны прыяцеля ў войска. З гэтай нагоды знялі прыватны дом, а колькасць гасцей была за два дзясяткі, прычым у працэсе яны прыбывалі, паведамляе міліцыя.

З раніцы ў жылое памяшканне прыйшла гаспадыня і вачам не паверыла. Унутры быў бардак, разбіта частка вокнаў, зламаны таршэр, прапаў пыласос, а частка рэчаў з дома плавала ў сажалцы. Раззлаваныя жанчына вырашыла звярнуцца ў міліцыю, і ўжо супрацоўнікі органаў унутраных спраў сталі разбірацца, што адбылося.

З хлопцаў па зразумелых прычынах ніхто толкам нічога не памятае, але яны шкадуюць праз здарэнне. Сваімі сіламі яны спрабавалі адшукаць у сажалцы зніклы пыласос, нават ныралі, але тэхніка аказалася ў аднаго з удзельнікаў бяседы дома. Як — зноў жа ніхто не памятае.

Арганізатар вечарыны кампенсаваў гаспадыні частку шкоды, у тым ліку сродкі ад планаванай здачы катэджа на наступныя суткі іншым людзям. Пасля адпачынку моладзі жыллё было проста непрыдатным для камфортнага знаходжання ў кароткатэрміновай перспектыве.

NN.by

1
Ляксандра / Адказаць
19.11.2019 / 10:17
Придёт такой "воин" в армию и сразу заскулит.Но дурь ему выбьют быстро.С другой шпаной только что делать?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру