18.11.2019 / 22:22

Вядучы АНТ Ігар Тур: Яўген Афнагель — хто гэта? 48

Тэлеканал АНТ выпусціў сюжэт, у якім раскрытыкаваў актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля і тэлеканал «Еўраньюс» за асвятленне ім выбарчай кампаніі ў Беларусі.

Вядучы АНТ Ігар Тур.

Вядучы АНТ Ігар Тур кажа:

«Гляджу — цікава ж. Па тэксце: «прадстаўнікі апазіцыі не прайшлі ў беларускі парламент па выніках выбараў». Не прайшлі, усё дакладна. «Усе 110 дэпутацкіх мандатаў размеркавалі паміж сабой праўрадавыя партыі і рухі». Пачынаю ўжо трохі ўсміхацца. Сяргей Румас, кіраўнік урада, напэўна, здзівіўся, што ў яго ёсць «праўрадавыя партыі». Алег Гайдукевіч, вы праўрадавы, ці што? «Праўладныя рухі» — гэта наогул нават слаба «гугліцца», — разважае супрацоўнік АНТ.

«Калі АБСЕ не прызнае выбары, гэта зразумела, а што за сілы?» Улады бачаць незадаволенасць у грамадстве і баяцца прапусціць апазіцыю ў парламент» — адважная заява. Але ад каго? Каардынатар руху «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель… Хто гэта?» — задаецца пытаннем Ігар Тур.

Далей ён абураецца «Еўрапейскай Беларуссю»:

«Вы лічыце, што беларусы не любяць Лукашэнку. Нейкія — можа быць, ваш рух — ну, хутчэй за ўсё. Але вы кажаце за ўсіх беларусаў. Так сабе ідэя. Гэта як калі я і мае тэлеаператары будзем лічыць, што вы — агент Крамля, але ў сюжэце на АНТ скажам «беларусы лічаць Афнагеля агентам Крамля», — спрабуе іранізаваць супрацоўнік АНТ.

Ён падкрэсліў, што для падобных заяў ад імя ўсіх беларусаў трэба праводзіць сацапытанне з добрай выбаркай і колькасцю ўдзельнікаў.

Тур заявіў, што прадстаўнікі «Еўрапейскай Беларусі» не моцна імкнуліся ўдзельнічаць у выбарах.

«Быццам жа вашы актывісты (таксама дзіўнае слова) спалілі пасведчанні кандыдатаў у дэпутаты. Сабралі 1000 подпісаў, былі зарэгістраваныя, самі знялі свае кандыдатуры і спалілі пасведчанні. А потым ваш каардынатар даў інтэрв'ю «Еўраньюс», у якім скардзіцца, што апазіцыю не пусцілі. Навошта вы гэта робіце? Ідэя! Вось калі ўявіць, што гэта — стратэгія па разводзе спонсараў на грошы (маўляў, вось мы тут утрох нашым рухам амаль зрынулі Лукашэнка, яшчэ б нам грошай). І калі гэты развод спрацуе — будзе вельмі крута! Можна яшчэ гадок не працаваць», — кажа вядучы АНТ.

«Вы прайгралі, таму што і не змагаліся. І ўчарашняе паражэнне было часткай вашай выйгрышнай стратэгіі, хутчэй за ўсё, каб зарабіць бабкі. І вы самі гэта добра разумееце», — дадаў Тур.

У заключэнне ён адзначыў, што і сам тэлеканал «Еўраньюс» паступіў не зусім прафесійна: «А дзе альтэрнатыўнае меркаванне? Дзе статусны спікер? Хоць бы з больш статутных апазіцыйных партый Беларусі? А не «рухаў»…».

NN.by

4
Грязный Гарри / Адказаць
18.11.2019 / 22:26
Феерический...
5
Nokia / Адказаць
18.11.2019 / 22:29
Медыа-кіллер якога мы заслужылі)) Яму таксама хочацца халяўны домік, кватэру ці яшчэ якую плюшку. Верна служыць свайму Гаспадару.
109
Litvin z Pinska / Адказаць
18.11.2019 / 22:33
А што за Еўрапейская Беларусь арганізацыя? Тая дзе кіраўнік Саннікаў?
Паказаць усе каментары/ 48 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру