Жыхарку вёскі Кулікі Чэрвеньскага раёна падазраюць у забойстве 43-гадовага мужчыны, паведамляе Следчы камітэт.
Паводле папярэдніх даных, 17 лістапада паміж сужыцелямі ўспыхнуў канфлікт, у выніку якога 42-гадовая жанчына нанесла колата-рэзанае раненне мужчыну. Высветлілася, што вяскоўка ў той момант была нецвярозай, (1,8 праміле алкаголю).
Ёсць звесткі, што падазраваная і пацярпелы жылі разам і выхоўвалі агульнае двухгадовае дзіця. Яно застаецца са спецыялістамі ў дзіцячым аддзяленні ўстановы аховы здароўя. Сям'я раней была на ўліку як такая, што знаходзiцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
Завялі крымінальную справу за забойства.
0
0
0
0
0
0