Паводле Следчага камітэта, 17 лістапада каля 21-й гадзіны непадалёк ад вёскі Ельня ў Хоцімскім раёне, праязджаючы скрыжаванне, аўтамабіль Mazda Xedos 6 вылецеў у кювет. За рулём машыны знаходзіўся 21-гадовы малады чалавек, у салоне — 3 дзяўчыны і 2 хлопца. Самаму малодшаму пасажыру — 15 гадоў, самаму старэйшаму — 23.
Па папярэдніх даных, кіроўца быў цвярозы, але не ўлічыў туман, у выніку чаго, праехаўшы скрыжаванне, Мазда апынулася ў кювеце. У гэтай аварыі аўтамабіль сур'ёзна пацярпеў, а пасажыр, які сядзеў на пярэднім пасажырскім сядзенні — загінуў. Іншыя пасажыры аўтамабіля і кіроўца дастаўлены ў найбліжэйшую бальніцу з рознымі траўмамі.
Па факце ДТЗ распачата крымінальная справа за парушэнне правіл дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.