19.11.2019 / 06:57

Мінэнерга Украіны адпрэчыла дамову на транзіт газу, прапанаваную «Газпромам» 5

Прапановы расейскай кампаніі «Газпром» аб працягу дзейнага або заключэнні новага кантракта на транзіт газу праз Украіну ў Кіеве лічаць непрымальнымі. Пра гэта заявіў міністр энергетыкі і навакольнага асяроддзя Украіны Аляксей Оржаль, піша tass.ru.

«Прапанова з'яўляецца непрымальнай для Украіны, улічваючы тое, што трэба адмовіцца ад арбітражаў і падпісаць дамову толькі на адзін год», — заявіў міністр у эфіры ўкраінскага тэлеканала ICTV.

Пры гэтым ён дадаў, што «паразуменне можна знайсці». Оржаль даў зразумець, што ў выпадку падпісання доўгатэрміновага кантракта на транзіт газу ў неабходных аб'ёмах Кіеў гатовы на кампрамісы.

Оржаль не выключыў, што Расія можа працягнуць транзіт газу з 1 студзеня 2020 года і без кантракта. «Мы будзем расцэньваць гэта як кантрабанду. І тады ўжо будуць іншыя юрыдычныя працэсы», — сказаў на заканчэнне кіраўнік ведамства.

Раней «Газпром» накіраваў ўкраінскай кампаніі «Нафтагаз» афіцыйную прапанову аб працягу дзейнага або заключэнні новага кантракта на транзіт газу праз тэрыторыю Украіны тэрмінам на год з улікам прагназаванага попыту еўрапейскіх пакупнікоў на 2020 год. У прапанове «Газпрома» паказана, што неабходнымі ўмовамі з'яўляюцца адмова абодвух бакоў ад усіх узаемных прэтэнзій у міжнародным арбітражы і спыненне ўсіх судовых разглядаў.

NN.by

0
Павел Ас / Адказаць
19.11.2019 / 07:02
Зноў скрэпанутых адзін клоун ашукаў, а так у яго верылі. Верылі што будуць адні перамогі: - што Містралі прыплывуць; - што Саўчанка сядзець будзе; - што Украіна замерзне; - што Украіна даўгі Януковіча верне, а калі не верне то будзе ёй дэфолт; - што транзіту газа праз Украіну ў 19, 20... гг. не будзе; - што далучаць Данбасс да Расеі і раздадуць расейскія пашпарты; - што ў Сірыіі перамогуць усіх за пару месяцаў; - што кошт нафты ніколі не ўпадзе ніжэй 80$ за бочку; - што Сармату і ракету з ядзерным рухавіком хутка паставяць на ўзбраенне; - што з касмадрома Усходні будуць ажыццяўляць дзесяткі пускаў ракет, і хутка паляцяць на месяц; - што пенсійнай рэформы не будзе... Ды шмат ва што верылі гэтыя недалёкія, а па факту прыходзіцца нацягваць НОВЫЯ БОТЫ
0
шлёма / Адказаць
19.11.2019 / 07:52
Понятно, с условиями России Украина не считается. А России транзит нужен, и потоки пока не помогают.
1
самый Серый / Адказаць
19.11.2019 / 08:09
Дык мо і нам гэтак жа зрабіць, як прапануюць усходнія суседзі. Гадоу з 5 нічога не плаціць, а потым перад падпісаннем новай дамовы прапанаваць усё абнуліць.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру