Працяглыя палёты ў космасе могуць быць смяротна небяспечнымі для здароўя астранаўтаў. Да такой высновы прыйшла міжнародная група даследчыкаў. Вынікі іх працы апублікаваныя ў часопісе JAMA Network Open.

Падчас даследавання высветлілася, што ў двух з 11 даследаваных астранаўтаў у левай унутранай ярэмнай вене назіраецца зваротны ток крыві. Гэта адзін з двух найбуйнейшых сасудаў, кроў па ім выцякае з мозгу ў бок сэрца.

На думку даследчыкаў, асноўная прычына гэтага — адсутнасць гравітацыі на Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС). Справа ў тым, што зрушэнне ўнутраных органаў прыводзіць да здушвання вены, што і вымушае кроў часткова рухацца ў зваротным кірунку.

Пры гэтым у аднаго з паддоследных у вене выявілі згустак. Гэта вельмі небяспечна, паколькі тромб можа перамясціцца ў лёгкія і выклікаць смерць. Астранаўту ўдалося прадухіліць гэта дзякуючы прыёму прэпаратаў для разрэджвання крыві.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0