Кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Расіі Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў 19 лістапада ў Маскве возьмуць удзел у пасяджэнні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы, паведаміў пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка.

Адно з ключавых пытанняў — падрыхтоўка дарожных карт па рэалізацыі Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, перадае БелТА.

«Мы адпрацоўваем новую праграму рэалізацыі саюзнай дамовы. Сама дамова застаецца без змен, тыя мэты і задачы, якія мы ставілі раней, — яны застаюцца нязменнымі», — сказаў Сямашка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0