19.11.2019 / 08:24

Boeing 737 перастаў быць самым прадаваным у свеце самалётам

Boeing 737 ўпаў з першага радка рэйтынгу самых прадаваных у свеце самалётаў, яго абышоў A320, які выпускаецца кансорцыумам Airbus, паведамляюць інфармагенцтвы.

Асноўнай прычынай сталі дзве катастрофы з самалётамі Boeing 737 MAX ў Інданезіі і Эфіопіі, пасля якіх многія краіны адмовіліся купляць «боінгі».

Boeing 737 з'яўляўся самым прадаваным самалётам у свеце апошнія 55 гадоў.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру