Сябры Рабочай партыі Курдыстана закідалі камянямі і «кактэйлямі Молатава» расійскую і турэцкую ваенную тэхніку падчас сумеснага патрулявання сірыйскай тэрыторыі. Відэа інцыдэнту апублікавана ў твітары турэцкага выдання EHA MEDYA.

На кадрах бачна, як некалькі мужчын і жанчына кідаюць бутэлькі ў ваенны транспарт з расійскім сцягам, і ён загараецца. У апісанні адзначаецца, што ваенныя патрулявалі раён Кабані на ўсход ад Еўфрата.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0