Двое жыхароў Рагачоўскага раёна з жыхаром Жлобіна выехалі на ферму ў вёску Іскань Быхаўскага раёна. Там з кароўніка вывелі дзвюх маладых кароў агульнай вагой 900 кілаграм і пагрузілі іх у спецыяльна абсталяваны для гэтых мэтаў мікрааўтобус «Фольксваген LT».

Пасля чаго паехалі ў бок Рагачова. У 2.30 ночы іх аўтамашына і была спыненая супрацоўнікамі міліцыі ў вёсцы Званец Рагачоўскага раёна. Жывёлу вярнулі гаспадарам, паведамляе Гомельская абласная міліцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0