19.11.2019 / 10:38

Ведаеце, колькі камісія ў Віцебску налічыла кандыдатцы ад рускага свету Мірсалімавай? 3% 12

З самых актыўных прадстаўнікоў рускага свету ў Беларусі да выбараў дайшла толькі віцебская сталіністка Эльвіра Мірсалімава. Яна вылучалася ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, таму і трапіла ў бюлетэні.

Яе ідэйныя таварыш Арцём Агафонаў і Сяргей Лушч збіралі подпісы мясцовых жыхароў, але акружныя камісіі зарубілі іх ініцыятыву.

Эльвіра Мірсалімава балатавалася па Віцебскай-Чыгуначнай акрузе №19. Па падліках камісіі, за яе прагаласавалі толькі 1736 чалавек. Гэта 3,17% ад колькасці ўдзельнікаў выбараў. Мірсалімава аказалася на 4-м месцы.

Кандыдатка ад рускага свету была прадстаўленая як спецыяліст па маркетынгу кампаніі «Гідрапрэс», але працуе там толькі па дамове падраду.

фота vybary2019.by

Кандыдатка ў дэпутаты Мірсалімава: Пара ставіць помнікі Сталіну ў Беларусі

Лушч, Агафонаў, Мірсалімава — «рускі свет» паспрабуе пралезці ў парламент

БЮ

3
Неабыякавы / Адказаць
19.11.2019 / 11:13
  А нехрэн. У на тут свой свет.
2
Трактарыст-максімаліст / Адказаць
19.11.2019 / 11:19
А я ж яшчэ летам пісаў, што ніякіх рускаміраўцаў у палатцы не будзе. Скончыліся іх мядовыя годы.
0
Маланка / Адказаць
19.11.2019 / 11:52
Эльвира Мирсалимова:
«Итак, выборы состоялись с предсказуемым результатом. От нашей партии прошло 6 человек: ровно столько, сколько нам и обещали задолго до предвыборного съезда».
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру