Фота Волі Афіцэравай
На пасаду першага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта абраны Віктар Лукашэнка. Яго кандыдатура была падтрымана ўдзельнікамі Алімпійскага сходу, перадае БЕЛТА.
На пасаду віцэ-прэзідэнта НАК абраны намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі каноэ алімпійскі чэмпіён Дзмітрый Даўгалёнак.
У красавіку Выканкам НАК прыняў рашэнне аб тым, што выконваць абавязкі першага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта будзе памочнік прэзідэнта Беларусі па нацыянальнай бяспецы Віктар Лукашэнка. Тады агаворвалася, што ён будзе займацца дадзенай дзейнасцю часова і на грамадскіх пачатках, сумяшчаючы з працай на пасадзе памочніка прэзідэнта.
0
0
0
0
0
0