20.11.2019 / 00:06

Падпрацоўка ў «Нашай Ніве» для філолага: чытаць навіны і выпраўляць памылкі 12

Калі вас раздражняюць апіскі, памылкі перакладу, няправільна ўжытыя словы, калі вы бачыце недакладнасці тэксту на «Нашай Ніве» і ў вас свярбяць рукі ўсё павыпраўляць — запрашаем!

Раней у нас не было карэктара, але цяпер мы вырашылі ўзяць на працу асобнага чалавека.

Задача простая, але адказная: аператыўна перачытваць навіны і выпраўляць памылкі. Бездакорнае валоданне беларускай мовай абавязковае.

Загрузка можа абмяркоўвацца, але мінімум на палову дня.

Праца аддаленая, у офісе быць не трэба.

Заробак адпаведны загрузцы, невысокі. Перавага будзе аддавацца кандыдатам з рэгіёнаў.

Магчымае сумяшчэнне з іншай працай.

Дасылайце сваё рэзюмэ на nn@nn.by з пазнакай «Карэктар».

NN.by

9
Юзік Крулеўскі / Адказаць
19.11.2019 / 13:03
Нарэшце!!!
4
123 / Адказаць
19.11.2019 / 13:35
Якая ж гэта падпрацоўка? Паўнавартасная праца. Рэд. Можна і так меркаваць. Але мы робім такі акцэнт, бо чалавек зможа гэта спалучаць з іншай працай.
8
koti / Адказаць
19.11.2019 / 14:00
Северорусский богатырь, русский язык -  гэта дыялект беларускай мовы.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру