19.11.2019 / 13:22

Пяцікласнік з мінскай школы выратаваў дваіх дарослых 1

Пяцікласнік Ілля Матук з СШ № 209 выратаваў ад пажару дваіх дарослых, пра гэта «Мінск-Навінам» распавялі ў адміністрацыі школы.

Ілля разам з сябрам вярталіся дадому пасля школьных заняткаў. Калі яны праходзілі міма дзевяціпавярховіка на вул. Ясеніна, з яго акна сталі вылятаць палаючыя рэчы і коўдры. Пяцікласнік не разгубіўся — патэлефанаваў у службу выратавання і распавёў пра ўбачанае. Прыехалі пажарныя. Як аказалася, у адной з кватэр загарэліся пасцельныя рэчы з прычыны неасцярожнага абыходжання з агнём. У выніку былі выратаваны два чалавекі - гаспадар жылля і яго сяброўка.

- Пазней высветлілася: Ілля быў першым і адзіным, хто набраў 101. Такім чынам, яму ўдалося дапамагчы дарослым, якія апынуліся ва ўладзе агню, — распавяла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 209 Вольга Швед.

Цяпер Ілля ў школе герой. Яго прыехалі павіншаваць супрацоўнікі Маскоўскага РАНС: паціснулі хлопцу руку, уручылі дыплом і падарунак.

NN.by

0
Сярге / Адказаць
19.11.2019 / 18:00
Павана хлопцу.не разгубиуся што и Як.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру