19.11.2019 / 14:02

Дзяржаўны БІСД завёў сайт: цытуе «Нашу Ніву» і публікуе нечаканыя высновы сваіх экспертыз 8

Дзяржаўны Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў, які ўзнік як замена неэфектыўнаму ІАЦ, завёў свой сайт і тэлеграм-канал

На сайце пералічаныя ўсе эксперты БІСД. У рубрыцы «Меркаванні» можна азнаёміцца з работамі некаторых. 

«Экспертныя колы і грамадства Беларусі з вялікім інтарэсам успрынялі выступленне 2 верасня 2019 г. Прэзідэнта Казахстана К.-Ж. Такаева з Пасланнем народу Казахстана…» — піша, напрыклад, аналітык Антон Дударонак.

У раздзеле навінаў БІСД дзеліцца нечаканымі высновамі са сваіх круглых сталоў: 

«Спецыялісты прыйшлі да высновы аб неабходнасці выкарыстоўваць дасягненні сучасных навук аб чалавеку для адаптацыі адукацыйнага працэсу да ўмоваў сучаснага інфармацыйнага асяроддзя. Гэта дазволіць моладзі больш адказна і крытычна арыентавацца ў інфармацыйных плынях сучаснага свету». 

Адметна, што ў раздзеле «СМІ аб нас» БІСД цытуе «Нашу Ніву», але, чамусьці, па-руску — беларускай версіі ў сайта няма. 

«Сайт яшчэ ў распрацоўцы. Беларуская версія з'явіцца з часам. Пакуль мы глядзім, якія рубрыкі будуць карыстацца большым попытам у аўдыторыі: навіны, меркаванні ці што іншае», — патлумачыў «Нашай Ніве» намеснік дырэктара БІСД Юрый Пракопаў.

NN.by

4
Пожалуй / Адказаць
19.11.2019 / 14:22
Как ни называйся (ИАЦ или БИСИ) - а Крыштапович заложил традиции. И эту прецедентность не переделать.
20
Брыдкая пачвара / Адказаць
19.11.2019 / 15:02
Цікава, а колькі змагароў і апазіцыянераў сідзяць на акладах у такіх установах? Гледзячы, на выступы і артыкулы с падтрымкай курса Рыгоравіча( зразумела, не прямым текстам), то здаецца уражанне, што немала.
3
айса / Адказаць
19.11.2019 / 15:10
вельмі характэрныя фатаздымкі экспертаў - 80% трымаюць руку ў кішэні. Там хфіга, ці што? Два пішам, тры ў кішэні?
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру