Грамадства4747

«Яны адкажуць праз суд»: Марзалюк рыхтуе пазовы да сваіх крыўдзіцеляў сярод СМІ

Фота Сяргея Гудзіліна

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк рыхтуе пазовы ў суд на СМІ і каментатараў у інтэрнэце. Ён збіраецца прызваць да адказнасці тыя выданні і людзей, што дапускалі падчас выбараў абразы ў адрас дэпутата і яго давераных асоб, піша Еўрарадыё.

«За кожную абразу, за кожную фальсіфікацыю і скажэнне зместу тэкстаў. Абразы людзей: маіх давераных асоб, мяне асабіста. Яны ўсе адкажуць, адкажуць праз суд. Яны ж лічаць, што інтэрнэт — гэта сцяна, на якой яны могуць пісаць. Я і тут планую быць першапраходцам. Калі ідзе абраза людзей, выкарыстанне блатной фені, гебельскія методыкі расчалавечвання. Хай яны расчалавечваюць сябе і на сваіх пляцоўках. — абураецца дэпутат. — І яны называюць сябе носьбітамі еўрапейскіх каштоўнасцяў? Талеранцыя — гэта калі табе могуць не падабацца погляды іншага чалавека, ты можаш з ім не пагаджацца, але не пераходзіш на асобы. Ты не здзекуешся з прозвішча. Не пішаш подласці пра сям’ю. Не плюеш у чалавека. І не ўжываеш блатны жаргон».

Адназначна сярод СМІ, на якіх Ігар Марзалюк пакрыўдзіўся, — гэта тэлеканал «Белсат», які вельмі шчыльна сачыў за перадвыбарчай кампаніяй дэпутата: «Калі маіх давераных асоб называлі лысымі мужыкамі. Калі ў вусны дырэктара школы ўкладалі словы, што «на маім участку пераможа Марзалюк», а яна гэтага не казала. Калі маё прозвішча каверкалі. Наконт таго, хто каго любіць ці ненавідзіць, будзем разбірацца ў судах», — заявіў дэпутат.

На пытанні аб тым, якім СМІ рыхтавацца да суда, Ігар Марзалюк, ужо сыходзячы ў залу пасяджэнняў, запэўніў, што ён потым усе пералічыць.

Каментары47

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Навальнічны фронт дабраўся да Мінска

Змерайце сваю талію і рост — гэтыя дзве лічбы шмат скажуць пра ваша здароўе

Урад вызначыўся з пераносам працоўных дзён у наступным годзе

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

Падчас урагану ў Магілёве вецер знёс сабачую будку разам з сабакам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць