Грамадства1818

У Валожынскім раёне строгі фермер прымае на работу свінаводаў толькі са смартфонамі. Навошта?

Фермер з вёскі Сушы Эдуард Сергіенка расказаў «Нашай Ніве», чаму ў аб’явах пра тое, што ён шукае работнікаў, смартфон — асноўны пункт.

 «Усё проста. Я жыву ў Мінску, але ж не магу пусціць працу на самацёк. Таму і патрабую ў сваіх работнікаў справаздачу ў выглядзе фота: да работы і пасля работы. Выканаў працу — дашлі здымак!» — расказвае Эдуард Сергіенка.

Больш за тое, Эдуард літаральна па хвілінах распісаў працоўны дзень для сваіх работнікаў.

«Здаралася такое, што мне тэлефанаваў работнік і скардзіўся: «Што вы з мяне Папялушку робіце? Я не паспавяю нічога!» Тады я прыязджаў, даваў чалавеку ў рукі секундамер і паказваў, што ўсё можна паспяваць, калі не адцягвацца на заняткі лухтой», — расказвае Эдуард.

Гаспадарка ў Эдуарда Сергіенкі вялікая — 300 авечак, 300 гусей, прыкладна столькі ж свінняў.

«Я шукаю работніка ўжо амаль год. Пакуль жа даем рады ўдваіх з жонкай. Чаму не затрымліваюцца? А ў мяне штраф за п’янку на працоўным месцы — 50 рублёў. Доўга ў вёсцы на такіх умовах цяжка пратрымацца», — кажа Эдуард.

Эдуард Сергіенка расказвае, што аплата ў яго на ферме па гадзінах. Адна гадзіна — 4 рублі.

Каментары18

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію18

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Усе навіны →
Усе навіны

У сталіцы пачынаецца абмеркаванне генеральнага плана Мінска. Што чакае горад у будучыні2

«Азіяцкія Гаваі». Чым пляжны адпачынак на востраве ў Кітаі падабаецца беларусам4

АНТ патлумачыў прычыну чэргаў на мяжы Беларусі з Польшчай. Прапагандыстаў высмеялі проста ў каментарыях пад відэа5

«Я паабяцаў камітэтчыкам». Юрась Зянковіч плануе адсудзіць грошы ў сілавікоў2

Рубіа: Трамп не разглядае сустрэчу на Алясцы як саступку Пуціну7

Вядучая АНТ Наталля Немагай адпачыла ў акупаваным Крыме ФОТЫ25

Заснаваны беларусам стартап збіраецца купіць Google Chrome за $34,5 млрд3

Кавалеўскі: У 2021-м Макей спрабаваў папярэдзіць нас пра стратэгію, якую мы выкарыстоўваем37

Адзін з самых вядомых футбалістаў БАТЭ заняўся продажам ровараў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію18

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць