19.11.2019 / 17:36

Кітаянка з Аліэкспрэса адказала кліенту на беларускай мове ФОТАФАКТ 10

Мінчук Арцём Таўкацкі падзяліўся вясёлай гісторыяй: ён заказваў аўтазапчасткі на Аліэкспрэсе. І нечакана ад прадаўца прыйшло паведамленне па-беларуску.

Прадавачкай аказалася даволі мілая кітаянка. Канечне, адказ быў напісаны крыва, найхутчэй, кітайскі прадавец выкарыстаў гугл-транслэйт ці нейкі іншы бясплатны інтэрнэт-перакладчык. Але ж культура сэрвісу і ўважлівасць прадаўца прыемна ўражваюць.

Тая самая «беларускамоўная» прадавачка з Аліэкспрэса

«Мы разгаварыліся з ёй. Гэтая кітаянка сама пяць гадоў вывучала рускую мову ва ўніверы. Можа, таму крыху лепш ведае пра краіны СНД, — кажа Таўкацкі. — Але ж часта пра Беларусь як краіну не ведаюць. Лічаць, што гэта Расія. А ў гэтым выпадку праявілі ўважлівасць і напісалі па-беларуску, таму я вырашыў вынесці на публіку гэтую гісторыю».

NN.by

3
Ёпрст / Адказаць
19.11.2019 / 18:17
Кітаянка не Рыгоравіч :-)
8
Цетка Алена / Адказаць
19.11.2019 / 18:32
Ведала б гэтая красуня, што беларускамоуны беларус гэта амаль што уйгур у Кiтаi !
7
Несцераў / Адказаць
19.11.2019 / 18:43
Кітаянка піша па-беларуску ў той час, як у беларуса ў тэлефоне маскоўшчына. Пазорышча.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру