Пішам доўгія тэксты з 1906 года
© 2019 | Наша Ніва
«Наша Ніва» здзьмухвае пыл з газетнага архіву і пачынае даследаваць суперсучасную гісторыю Беларусі.Мы згадаем з'явы і падзеі,
што сталі сімваламі 2000-х. Адшукаем у архівах фотаздымкі, матэрыялы, якія найбольш поўна, жыва апісваюць стыль гэтага забытага дзесяцігоддзя.
Беларускія нулявыя
Том 1
Новае тысячагоддзе, міленіум-лінолеум, першыя персанальныя VHS-камеры і CD у «багатых» беларусаў. На ТБ – засілле КВЗ, першыя рэаліці-шоу і эра MTV. Прымерка джынсаў і красовак на кардонках «Жданоў» і «Дынама». Спробы пабудовы «вялікага наратыву». Разбудова «месцаў сілы» традыцыйнага Мінска знакавымі архітэктурнымі аб'ектамі. Хвалі моладзевых субкультур і народная мода.
Беларускія нулявыя
Том 2
Першыя гіпермаркеты і канец эпохі кіёскаў. Гандлёвы цэнтр «Сталіца» пад зямлёй. Першая беларускамоўная рэклама сусветных брэндаў. Культавыя праграмы беларускага тэлебачання і засілле сацыяльнай рэкламы. Разбудова метро. Новы грамадскі транспарт і бум на іншамаркі. Латарэі як вобраз «беларускай мары». Казіно і Лас-Вегас у рынкавым сацыялізме. «Краіна замкаў» і надзеі на агратурызм.
Беларускія нулявыя
Том 3
Беларусь на «Еўрабачанні». Беларускае кіно на вялікіх экранах. Эра Галівуда ў кінатэатрах. «Саша і Сірожа» і перараджэнне Міхалка. «Крамбамбуля» і «Госці». Чорныя спісы і новая літаратура. Першыя беларускія выдавецтвы і незалежная галерэя. Адыход Мулявіна і Быкава. З'яўленне якаснай беларускай папсы і 75% беларускай музыкі ў эфіры. Першыя вялікія канцэрты сусветных зорак. Культавыя беларускія выданні.
Беларускія нулявыя
Том 4
Лакальныя сеткі ўнутры двароў. Камп'ютарныя клубы. «Кантра», GTA і The Sims. Беларускі вірус Neshta. Утварэнне інтэрнэт-парталаў. «Жывы часопіс» і першыя сацыяльныя сеткі. З'яўленне албанскай мовы і мемаў. Раскладушкі і слайдары – топавыя мадэлі мабільнікаў. CD-RW і DVD. Будаўніцтва Парка высокіх тэхналогій.
Беларускія нулявыя
Том 5
Вядоўцы ток-шоу, зоркі музычных каналаў, што не выключаліся днямі, спартыўныя героі, за матчамі і спаборніцтвамі якіх мы сачылі з такім непадробным напружаннем і чаканнем перамогі. Але мы згадалі не толькі іх: былі асобы, якія задавалі трэнды ў літаратуры, дызайне і мастацтве, якія будавалі новыя бізнэс-імперыі, рабілі адкрыцці ў медыцыне і станавіліся найлепшымі на розных арэнах і пляцоўках.