19.11.2019 / 18:30

Літоўскі навуковец: У Свіслачы эксгумавалі парэшткі не Віктара Каліноўскага 29

Літоўскі бок правёў аналіз ДНК-экспертызы парэшткаў, што былі эксгумаваныя з меркаванай магілы брата Кастуся — Віктара Каліноўскага ў Свіслачы. Раней Беларусь перадала свае звесткі для параўнання іх з ДНК паўстанцаў, знойдзеных на гары Гедзіміна, паведамляе Белсат.

Даследчыкі з Вільні прыйшлі да высновы, што ў магіле ў Свіслачы пахаваны насамрэч не Віктар Каліноўскі.

«Наш судовы медык супаставіў дадзеныя і прыйшоў да высновы, што храмасомы і ДНК не супадаюць з ДНК Кастуся Каліноўскага. Таму пахаванне ў Свіслачы не брата Кастуся Каліноўскага. Ідэнтыфікаваць, хто пахаваны ў магіле не ўяўляецца магчымым, гэта невядомая асоба», — распавёў «Белсату» Рымантас Янкаўскас, прафесар Віленскага ўніверсітэту, каардынатар па ідэнтыфікацыі парэшткаў.

Следчы камітэт правёў эксгумацыю магчымай магілы Віктара Каліноўскага яшчэ ў ліпені сёлета. Але вынікі даследавання былі перададзеныя Літоўскаму боку толькі цяпер.

«Чаму беларускі бок так позна перадаў нам матэрыялы — на гэтае пытанне мае адказаць беларускі бок. Бо як вынікае з дакументаў генетычная экспертыза была зроблена яшчэ 1 кастрычніка, а антрапалагічная экспертыза завершана яшчэ напрыканцы верасня. Таму паўтары месяцы мы былі ў невядомасці. Асабіста з майго пункту погляду гэта выглядае як несяброўскі крок беларускіх уладаў, або тых, хто займаецца пытаннямі супрацы», — адзначыў «Белсату» Рымантас Янкаўскас, прафесар Віленскага ўніверсітэту, каардынатар па ідэнтыфікацыі парэшткаў.

88
Трактарыст-максімаліст / Адказаць
19.11.2019 / 19:33
Дык можа гэта ў Вільні няма ніякага Кастуся? Ліетувісы як заўсёды робяць хайп на ілжы і фальсіфікацыі. Я не выключаю, што там ляжаць паўстанцы. Але ж ў Свіслачы Віктар Каліноўскі пахаваны пад магільнай плітой с ягоным імем. А ў Вільны што? Безыменны шкілет, які ліетувісы выдалі за Кастуся. Ну а нашыя змагары і падхапалі гэтую фальсіфікацыю. Яшчэ і віцэ-прэм'ер збіраецца ехаць. І зараз будуць ладзіць пілігрымкі к фэйкавай магіле Кастуся прыносячы ліетувісам чарговую фейкавую знакамітасць і грошы.

Я мяркую, што нянавісць царскіх акупантаў да Кастуся была такой, што яны вывезлі цела далёка, што мы наўрад ці яго ўжо знойдзем. Яны разумелі, што магіла Каліноўскага можа стаць сімвалам барацьбы за свабоду, а таму не кідалі б Каліноўскага ў адну яму з іншымі паўстанцамі. І хапае яшчэ у летувісаў нахабства заяўляць, што у Свіслачы ляжыць не Віктар. Во даюць! Наш шкілет Віктара Каліноўскага падпісаны, а іхні шкілет безыменны. Дык хто мае рацыю?
22
Доктар / Адказаць
19.11.2019 / 20:19
І што цяпер? Эксгумаваць іншыя невядомыя магілы ў Свіслачы побач з гэтай?
43
Хорошая мысль. / Адказаць
19.11.2019 / 20:27
Правильно. Так как для данного учёного в Свислочи захоронен не Виктор Калиновский, а Виктарас Калиноускас.
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру