19.11.2019 / 18:40

Зяленскі патлумачыў, чаму не згольвае бараду 2

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Чэшскай рэспублікі Андрэем Бабішам з'явіўся ў даволі незвычайным выглядзе. Заўсёды гладка выгалены прэзідэнт прыйшоў на мерапрыемства з барадой, піша РБК Україна.

Прэзідэнт Украіны папрасіў прабачэння ў дэлегацыі Чэхіі за знешні выгляд, патлумачыўшы гэта забабонамі, якімі часта кіруюцца ўкраінцы.

Пагаліцца Уладзімір Зяленскі паабяцаў, калі ва Украіну вернуцца захопленыя Расіяй у лістападзе 2018 года ў Керчанскім праліве караблі.

Адзначым, ВМС Украіны ўжо пацвердзілі вяртанне «Нікопаля», «Бердзянска» і «Яны Капу». Іх прыбыццё ва Украіну чакаецца ўжо 20-21 лістапада. Імаверна, ужо хутка Зяленскі верне сабе ранейшы прэзентабельны выгляд.

NN.by

23
american / Адказаць
19.11.2019 / 20:41
пусть он еще расскажет зачем грудь побрил ?..

23
падаткаплацельшчык / Адказаць
19.11.2019 / 21:02
Неяк гэта больш адпавядае клоўнскаму амплуа, чым прэзідэнтскаму...
Астатнія чальцы дыпламатычнай дэлегацыі без забабонаў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру