19.11.2019 / 22:02

Польская прэса: Беларусы заменяць украінцаў на польскіх прадпрыемствах? 12

Тое, што раней абмяркоўвалася толькі на ўзроўні экспертаў і агенцтваў, ужо адкрыта абмяркоўваецца ў польскай прэсе. З 2020 года Нямеччына адкрывае свой рынак працы для ўкраінцаў, і Польшча асцерагаецца, што праз ад'езд украінцаў яна можа страціць некалькі мільёнаў работнікаў. Калі з Польшчы з'едзе некалькі мільёнаў украінцаў, гэта непасрэдна можа закрануць Беларусь, бо вакуум, які ўтворыцца на польскім рынку працы, будзе проста як пыласос высмоктваць беларусаў у суседнюю краіну.

Пра гэта ў адным з нумароў піша Gazeta Polska Codziennie у матэрыяле пад назвай «Беларус заменіць украінца ў нашых фірмах?».

«Ці выкліча адкрыццё нямецкага рынку працы 1 студзеня 2020 года ад'езд украінцаў і іншых працоўных мігрантаў з Польшчы? — пытаецца газета і адразу супакойвае сваіх чытачоў: — Беспрацоўе на ўсходзе настолькі высокае, а зарплата такая нізкая, што прыток працоўных адтуль не зменшыцца».

Гэта пацвярджаюць і эксперты. На іх думку, рашэнне для польскіх кампаній у дыверсіфікацыі кірункаў набору работнікаў і адкрыцці польскага рынку працы для іншых нацыянальнасцяў.

«Былыя савецкія рэспублікі, напрыклад Беларусь, Малдова, Грузія, Азербайджан і Арменія, паступова становяцца важнымі крыніцамі кадравых рэсурсаў, кажа прэзідэнт кампаніі Smart Work Марыюш Хашоўскі.

NN.by

6
вусцішны троль / Адказаць
19.11.2019 / 22:19
з усходу - карычневая чума, з захаду - пыласос, а ў цэнтры - ўсё стабільна і ніхто не парыцца.
8
микола / Адказаць
19.11.2019 / 22:33
Только  в  Беларуси  ,  в  отличие  от  Украины,  скорее  всего  выстроят  забор  для  своих  граждан.
44
Евгений П. / Адказаць
19.11.2019 / 22:52
О нас уже и поляки рассуждают как о рабсиле, как русские о таджиках или узбеках... Как же паны далеко ушли...
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру