Расія і Беларусь не змаглі зняць усе спрэчныя пытанні па далейшай інтэграцыі. Гэта на прэс-канферэнцыі па выніках перамоў з беларускім прэм'ерам Румасам прызнаў яго расійскі калега Мядзведзеў.

Фота: БелТА.

Фота: БелТА.

Не ўзгодненыя каля дзесяці так званых дарожных карт. Усяго іх 31; па словах Румаса, узгоднена больш за 20.

«Пытанне не ў арыфметыцы. Нават калі застанецца адна карта няўзгодненыя, працэс інтэграцыі, які мы перазапусцілі, можа быць пастаўлены пад пагрозу», — сказаў Мядзведзеў. Па словах Румаса, у прыватнасці, засталося ўзгадніць дзве карты па нафтавым і газавым рынку.

Па словах Мядзведзева, з Румасам яны пагадзіліся з тым, што спецыялісты падрыхтуюць новыя версіі дарожных карт, у якіх будуць зведзены вынікі сённяшняй працы, на гэтую працу адводзіцца тыдзень.

«Далей гэты пакет дакументаў з рознымі пазіцыямі бакоў будзе ўнесены на разгляд кіраўнікоў дзяржаў. «Гэта былі прадуктыўныя перамовы, прадуктыўнае абмеркаванне <…> з расстаноўкай акцэнтаў наконт таго, дзе мы дамовіліся, а дзе мы не дамовіліся, дзе яшчэ ёсць рэсурс працягу перамоў на ўзроўні ўрадаў — і, напэўна, мы па гэтым шляху павінны прайсці, а па якіх пытаннях, па ўсёй верагоднасці, нам прыйдзецца звярнуцца да прэзідэнтаў дзвюх краін для таго, каб яны правялі неабходныя кансультацыі», — сказаў Мядзведзеў.

Перамовы ў Горках працягнуліся больш за сем гадзін, хоць па плане павінны былі заняць пару гадзін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0