Улада3535

Колькі бюлетэняў вынеслі з участкаў у Мінску — захапляльная статыстыка

«Наша Ніва» працягвае аналізаваць вынікі парламенцкіх выбараў, апублікаваныя на сайце ЦВК. Сёння ў цэнтры нашай увагі вынесеныя з участкаў бюлетэні.

Падчас выбараў члены камісій старанна падлічваюць яўку (колькі бюлетэняў выдалі), а пасля галасы за кандыдатаў (колькі бюлетэняў дасталі з урны). Гэта два асноўныя паказчыкі, за якія ім трэба адсправаздачыцца.

Гэтыя дзве лічбы не заўсёды цалкам супадаюць. Часам нехта з выбарцаў спрабуе выносіць бюлетэнь: ці то ў знак пратэсту, ці то як сувенір. Такая сітуацыя разглядаецца як надзвычайная. За такімі выбарцамі бяжыць услед член камісіі разам з міліцыянтам. Маўляў, хочаш — сапсуй бюлетэнь, але пакінь яго на ўчастку.

Таму ў рэальнасці выпадкі вынесеных бюлетэняў адзінкавыя.

«Наша Ніва» прааналізавала, колькі бюлетэняў было вынесена з розных акругаў Мінска. Лічбы атрымаліся дзіўныя.

  • Шабаноўская №91 — 0
  • Аўтазаводская №92 — 1
  • Васняцоўская №93 — 0
  • Свіслацкая №94 — 65,
  • Купалаўская №95 — 77,
  • Чкалаўская №96 — 1,
  • Кастрычніцкая №97 — 0,
  • Грушаўская №98 — 1,
  • Паўднёва-Заходняя №99 — 4,
  • Ясенінская №100 — 0,
  • Каменнагорская №101 — 245,
  • Заходняя №102 — 334,
  • Пушкінская №103 — 380,
  • Кальварыйская №104 — 468,
  • Старавіленская №105 — 52,
  • Коласаўская №106 — 249,
  • Усходняя №107 — 279,
  • Каліноўская №108 — 227,
  • Уруцкая №109 — 76,
  • Партызанская №110 — 0.

Абсалютны рэкардсмен — Кальварыйская акруга №104. Менавіта тут балатавалася (і нават перамагла) Міс Беларусь Марыя Васілевіч. Акруговая камісія засведчыла, што некуды прапалі 468 бюлетэняў.

Як тэорыя імавернасці глядзіць на тое, што на акрузе №100 выбарцы не вынеслі ніводнага бюлетэня, а на акрузе №101 — ажно 245 паперак? Натуральна, гэта немагчыма. Працэнт людзей, які выносяць бюлетэні, у рэальнасці прыкладна аднолькавы ва ўсіх раёнах аднаго горада. 

Дык як магла адбыцца такая ненармальная сітуацыя? Давайце разбірацца.

Усе выбарчыя акругі ўключаюць у сябе прыблізна па 60—70 тысяч жыхароў. Але падзеленыя яны не адвольна, а па магчымасці ў адпаведнасці з адміністратыўна-тэрытарыяльным дзяленнем. Малазначнае адступленне ёсць толькі адно, і датычыць квартала паміж Савецкім і Першамайскім раёнамі.

Напрыклад, у Маскоўскі раён уваходзяць Грушаўская, Паўднёва-Заходняя і Ясенінская акругі. Адпаведна, адміністрацыя раёна галавой адказвае за, скажам так, выкананне паказчыкаў падчас выбараў. 

А стратэгію паводзінаў, як дабіцца пажаданых вынікаў, кожны вызначае сабе сам.

Атрымалася, што ў чатырох раёнах налічылі ўсяго 7 вынесеных бюлетэняў. 

  • Маскоўскі раён (3 акругі) — 5
  • Заводскі раён (3 акругі) — 1
  • Кастрычніцкі раён (2 акругі) — 1
  • Партызанскі раён (1 акруга) — 0

Затое ў іншых пяці раёнах паказчыкі зашкальвалі.

  • Фрунзенскі раён (4 акругі) — 1427
  • Савецкі раён (2 акругі) — 528
  • Першамайскі раён (2 акругі) — 303
  • Ленінскі раён (2 акругі) — 142
  • Цэнтральны раён (1 акруга) — 52.

Такое ўражанне, што ў розных раёнах кіраваліся рознымі інструкцыямі. Такія нерэальныя разыходжанні выклікаюць чарговыя сур'ёзныя сумневы ў падліку галасоў. У любой еўрапейскай краіне нават адзін гэты факт выклікаў бы скандал, крымінальныя справы, перападлік і адмену вынікаў выбараў судовымі інстанцыямі.

Каментары35

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Кіраўніка маркетынгавай кампаніі прысудзілі да 7,5 года за сацыялагічнае даследаванне пра кавід у Беларусі — «здрада дзяржаве»4

Кіраўніка маркетынгавай кампаніі прысудзілі да 7,5 года за сацыялагічнае даследаванне пра кавід у Беларусі — «здрада дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін патэлефанаваў Лукашэнку і расказаў пра сустрэчу з Трампам8

Хлопец патануў падчас дайвінгу ў Геленджыку, бо інструктары забыліся запоўніць балон6

Гісторыя рэзананснай забастоўкі беларускага метро, якая 30 год таму ўзвар'явала ўлады4

П’яная бухгалтарка збіла фельчарку брыгады хуткай дапамогі4

Машына ДАІ трапіла ў ДТЗ на Лагойскім тракце

Трох беларусаў вызвалілі з рабства з фермерскай гаспадаркі Варонежскай вобласці4

Яшчэ адзін беларускі перавозчык адмяніў рэйсы ў Вільню25

У Мінску пасажыр спрабаваў задушыць таксіста ВІДЭА8

Паваленыя дрэвы і разбураныя дахі — МНС расказала пра наступствы начной непагадзі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўніка маркетынгавай кампаніі прысудзілі да 7,5 года за сацыялагічнае даследаванне пра кавід у Беларусі — «здрада дзяржаве»4

Кіраўніка маркетынгавай кампаніі прысудзілі да 7,5 года за сацыялагічнае даследаванне пра кавід у Беларусі — «здрада дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць