20.11.2019 / 07:19

Навукоўцы апісалі магчымую першапрычыну раку 3

Навукоўцы з універсітэта Паўночнай Караліны сталі аўтарамі тэорыі ўзнікнення ракавых захворванняў, паведамляе rbc.ru са спасылкай на MedicalXpress.

У артыкуле, апублікаваным у часопісе «Тэндэнцыі ў малекулярнай медыцыне» (Trends in Molecular Medicine), біёлагі-анколагі Пінк Мукерджы і Мукуліка Базэ апісалі механізм, згодна з якім бактэрыяльныя інфекцыі могуць станавіцца прычынай развіцця ракавых захворванняў. Адзначаецца, што цяпер вельмі мала вядома аб тым, што менавіта з'яўляецца прычынай раку, звязанага з бактэрыяльнай інфекцыяй. Навукоўцы заўважылі, што каля 20% усіх злаякасных утварэнняў звязаныя з якой-небудзь інфекцыяй (віруснай ці бактэрыяльнай), прычым першапрычынай іх з'яўлення ёсць пастаяннае запаленне.

У артыкуле абгрунтоўваецца верагоднасць узнікнення раку з-за ўзаемадзеяння мікробаў з MUC1 — мембранным бялком з групы муцынаў, які прысутнічае амаль ва ўсіх жалезістых эпітэліяльных клетках. З эпітэліяльных клетак развіваюцца злаякасныя ўтварэнні ў тоўстай кішцы, лёгкіх, страўніку, печані і падстраўнікавай залозе.

Навукоўцы тлумачаць, што MUC1 першапачаткова мае ахоўную функцыю пры бактэрыяльнай інфекцыі. Аднак пры працяглым узаемадзеянні муцыну з інфекцыяй ён можа набываць зваротную функцыю і станавіцца прычынай запаленчых працэсаў, якія ў сваю чаргу могуць выклікаць злаякасныя ўтварэнні. Такім чынам, робяць выснову навукоўцы, MUC1 можа граць дзве ролі: ахоўную і анкагенную.

Мукерджы падкрэслівае, што ў далейшым неабходна будзе вывучаць муцыны больш сур'ёзна, каб разабрацца ў першапрычыне трансфармацыі ракавых клетак.

NN.by

5
0101 / Адказаць
20.11.2019 / 10:28
Зусім як беларускія сілавыя структуры.
23
Несцераў / Адказаць
20.11.2019 / 11:50
Слухайце, хопіць ужо з гэтым ракам. Трэба ж ад чагосьці паміраць. Вы ўжо ў іншым артыкуле пісалі, што рак перамагчы немагчыма, бо ён ёсць вынікам працэсаў арганізма, якія немагчыма адключыць. Мы ўсе памрэм, чым раней гэта ўсвядоміш, тым лепш. Пара ўжо закрыць гэтую тэму.
0
Усяслаў / Адказаць
20.11.2019 / 20:24
Несцераў, ага, з чумой таксама не трэба было змагацца
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру