У Берліне невядомы ўдарыў нажом сына былога прэзідэнта Германіі Рыхарда фон Вайцзэкера Фрытца. Інцыдэнт адбыўся ў бальніцы Charlottenburg Palace Park Clinic, дзе апошні чытаў лекцыю, паведамляюць інфармагенцтвы. У выніку 59-гадовы мужчына памёр ад атрыманых раненняў.

Сур'ёзныя траўмы атрымаў таксама адзін з слухачоў лекцыі, які спрабаваў абараніць фон Вайцзэкера. З цяжкім раненнем яго шпіталізавалі.

Паліцыі ўдалося затрымаць падазраванага. Яго матывы пакуль невядомыя.

Спачуванні ў сувязі з гібеллю фон Вайцзэкера, які апошнія некалькі гадоў узначальваў клініку ў Шарлотэнбургу, выказаў старшыня Свабоднай дэмакратычнай партыі Нямеччыны Крысціян Лінднэр. «Выдатны доктар і выдатны чалавек. Страшна падумаць, у якім свеце мы жывём», — напісаў ён у сваім твітары.

Рыхард фон Вайцзэкер быў прэзідэнтам ФРГ у 1984—1994 гадах. Яго праграмным выступам стала прамова на 40-ю гадавіну заканчэння Другой Сусветнай вайны ў Еўропе. Тады ён заклікаў не забываць часы нацысцкай дыктатуры і памятаць пра загінуўшых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0