20.11.2019 / 09:48

У Мазырскім памежным атрадзе скончыў жыццё самагубствам яфрэйтар 2

Следчы камітэт высвятляе прычыны і абставіны смерці вайскоўца тэрміновай службы ў Мазырскім памежным атрадзе. Цела маладога чалавека з прыкметамі суіцыду было выяўлена 20 лістапада ў 2.00, паведамілі БелТА ў Дзяржаўным памежным камітэце.

У Дзяржпагранкамітэце распавялі, што 20-гадовы яфрэйтар тэрміновай службы быў прызваны ў органы памежнай службы ў лістападзе 2018 года. Характарызаваўся станоўча. Меў заахвочванні ад камандавання часткі, у тым ліку падзяку за разумную ініцыятыву і стараннасць, праяўленыя пры нясенні службы, рашучыя дзеянні па выяўленні і затрыманні парушальніка мяжы, а таксама высокія паказчыкі па службе за трэці квартал 2019 года. Пасля тэрміновай ваеннай службы планаваў застацца на ваенную службу па кантракце. «У лістападз прыбыў з асноўнага водпуску з дома», - адзначылі ў ДПК.

Камандаванне Дзяржпагранкамітэта выказвае спачуванні родным і блізкім.

NN.by

5
Свободный / Адказаць
20.11.2019 / 10:08
Ну что родители отправляйте детей на слуюбу а маша у парламент
2
Чебаркуль / Адказаць
20.11.2019 / 14:54
Военные хоть могут застрелиться. А это уже привилегия...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру