Фота з Вікіпедыі

Фота з Вікіпедыі

Партугалец Жазэ Маўрынью прызначаны на пасаду галоўнага трэнера лонданскага «Тотэнхэма». У аўторак клуб звольніў з гэтай пасады Маўрысіа Пачэціна з-за нездавальняючых вынікаў.

Пагадненне з 56-гадовым партугальцам заключана да канца сезона-2022/23.

Да прыходу ў лонданскі клуб Маўрынью ўзначальваў «Манчэстэр Юнайтэд», адкуль быў адпраўлены ў адстаўку ў снежні 2018 года. За сваю кар'еру ён стаяў на чале такіх клубаў, як «Порту», «Чэлсі», «Рэал» і «Інтэр».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0