Фота Майі Кахно, Tut.by

Фота Майі Кахно, Tut.by

У судзе Заводскага раёна Мінска вынеслі рашэнне па крымінальнай справе ў дачыненні да Сяргея Рудага — экс-намесніка дырэктара па агульных пытаннях мінскага «Спецкамбінат КБА». У падпарадкаванні прадпрыемства знаходзяцца могілкі сталіцы, піша Tut.by.

Мужчыну прызналі вінаватым у атрыманні хабару паўторна ў буйным памеры (ч. 1 і 2 арт. 430 КК). Яму прызначылі 4 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і забаранілі на пяць гадоў займаць пэўныя пасады. Суд пастанавіў спагнаць з Рудага ў даход дзяржавы эквівалент абагачэння ў 2,5 тысячы рублёў.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Сяргея Рудага затрымалі ў чэрвені 2019 года па падазрэнні ў атрыманні хабару. Паводле следства на той момант, у лютым Руды атрымаў у якасці хабару не менш за 800 даляраў «за вырашэнне пытання, якое ўваходзіла ў яго кампетэнцыю».

Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Спецкамбінат КБА» — дзяржаўная спецыялізаваная арганізацыя ў сферы пахавальнага сэрвісу ў Мінску. У яе падпарадкаванні знаходзяцца ўсе могілкі сталіцы, а таксама крэматорый. Акрамя таго, яно аказвае поўны спектр рытуальных паслуг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0