Вядомы украінскі гурт ТНМК прадставіў відэа, у якім гісторыя Украіны выкладаецца ў форме рэчэтатыву за пяць хвілін з выдатнай анімацыяй аўтарства Сашка Даніленкі. Відэа было створанае пры падтрымцы Міністэрства інфармацыйнай палітыкі Украіны, паведамляе budzma.by.

Карыстальнікі інтэрнэту адзначаюць супадзенні і падабенствы ў некаторых месцах тэкста і анімацыі, аднак гурт ТНМК сцвярджае, што яны ніколі не бачылі беларускі мультфільм, які з’явіўся ў 2012 годзе. Тым не менш аўтар украінскай анімацыі знаёмы з мультом «Будзьма беларусамі!»: ён неаднаразова рабіў кампліменты гэтай працы яе аўтарцы — Юліі Рудзіцкай. А аўтар тэкста, паэт Арцём Паляжака, наўпрост кажа, што натхняўся падчас стварэння тэксту менавіта беларускай рыфмоўкай Лявона Вольскага. Таму пра творчае злачынства казаць зусім не выпадае, мы радыя, што натхнілі украінскіх калег сваёй анімацыяй!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0