20.11.2019 / 13:27

Дырэктар «Славянскага базару»: Можам запрасіць і Рамштайн, і Мадонну. Пытанне ў тым, дзе на іх узяць грошы? 11

У суполцы «Славянскі базар» ў «Кантакце» арганізатары фестывалю запусцілі апытанне. Ім цікава даведацца меркаванне гледачоў, каго запрасіць госцем на фестываль у 2020 годзе.

Гледачы выказваюць жаданне ўбачыць у Віцебску Rammstein, BrainStorm, Эмінэма, Лару Фабіян, Мадонну, Джасціна Цімберлэйка, Лені Кравіца.

«Наша Ніва» запыталася ў дырэктара фестывалю Глеба Лапіцкага, ці рэальна выканаць пажаданні гледачоў?

«Аднаго жадання гледачоў і майго жадання мала. Каб запрасіць зорак сусветнай велічыні, патрэбны значныя фінансавыя магчымасці. Пры гэтым мусяць быць адэкватныя кошты на квіткі і праект у цэлым павінны акупіцца. Будзем працаваць над гэтым», — адказвае Глеб Лапіцкі.

Сярод расійскіх зорак віцебскія гледачы назвалі «Нэнсі», «Белы арол», Наташу Каралёву, Стаса Міхайлава, Марыну Дзявятаву, Міхаіла Бубліка.

З беларусаў згадваўся гурт «Дзецюкі».

«Вядома, хочацца пачуць новыя імёны, але, як паказвае практыка, у 90% выпадкаў гледачы выказваюцца за тых артыстаў, якія неаднойчы ўжо прыязджалі ў Віцебск», — падсумаваў дырэктар фестывалю.

Выказаць сваё меркаванне і пабачыць пажаданні іншых гледачоў можна тут.

НТ, фота з суполкі «Славянскі бараз у Віцебску» «У кантакце»

4
Jan / Адказаць
20.11.2019 / 13:48
Ім нельга туды. Не той ўзровень. Мне было б непрыемна чуць, што рамштайн туды прыедзе, не. Ён "славянскі", таму няхай і далей застаецца панславянска-рускамірскім. А для нармальных зорак нармальны фестываль патрэбны.
1
Капітоній / Адказаць
20.11.2019 / 14:07
Нават у Расеі пра гэты фэст ніхто не ведае. А тут вяртаешся адкуль-небудзь пад яго заслону ў Віцебск, уключаеш тэлевізар - і на мясцовым канале суткамі толькі пра яго   размовы. А па сутнасці - абы-што, драбната. 
0
Дед Мороз / Адказаць
20.11.2019 / 14:33
сомневаюсь что Rammstein или Madonna приедут на такой фестиваль
зачем им со сцены на лысого старика смотреть?
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру