Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося каля 9.40. За рулём маршрутнага таксі маркі «Пежо-Баксёр» знаходзіўся 47-гадовы берасцеец. Ён ехаў па вуліцы Ленінградскай, паведамляе абласная міліцыя.

На скрыжаванні з вуліцай Гаўрылава маршрутка сутыкнулася з аўтамабілем таксі, якім кіраваў 27-гадовы, што выехаў на перакрыжаванне на забараняльны сігнал святлафора. Ад удару таксі развярнула, яно выехала на сустрэчную паласу і ўрэзалася ў «Пежо».

У аварыі ніхто не пацярпеў, транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні. У маршрутцы ў момант ДТЗ знаходзіліся тры пасажыры, у таксі быў толькі кіроўца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0