20.11.2019 / 13:04

Лукашэнка: Гэтыя «Цмокі» як цмокалі, так і цмокаюць запар. Сорамна нават навіны слухаць 16

Фота БК «Цмокі-Мінск»

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што незадаволены апошнім выступам баскетбалістаў, а таксама выказаў здагадку, што ў нашых спартсменаў ёсць праблемы з псіхалогіяй. На гэта звярнуў увагу Tut.by ў сюжэце СТБ.

«Калі ўжо шчыра казаць, валейбол крыху стаў прыкметней, у адрозненне ад баскетбола. Там гэтыя «Цмокі» [мужчынская баскетбольная каманда] як цмокалі, так і цмокаюць запар. Сорамна нават навіны слухаць.

І апошняя гульня, па-мойму, з Вялікабрытаніяй, мы гулялі, дзяўчаты, выйгралі з розніцай у два разы. Пра што гэта кажа? Гэта сведчыць пра тое, што ў мазгах у спартсменаў не ўсё ў парадку, у трэнераў. Яны могуць бліскуча згуляць, правесці гульню, а наступную, з супернікам, які, прабачце мяне, на ўзроўні дваровай каманды, ім могуць прайграць. Як у Баскава «Дынама» хакейнае. Яны могуць выйграць у топавых каманд, а потым дома прайграць камандзе, якая на галаву ніжэй. Гэта што? Гэта мазгі ў парадак трэба прыводзіць перш за ўсё. І трэба змагацца, а не выходзіць уразвалачку: кідаць, скакаць, бегаць, закідваць шайбы і забіваць галы», - сказаў Лукашэнка

У сёлетнім розыгрышы Адзінай лігі ВТБ мінскія «Цмокі» пацярпелі шэсць паразаў у шасці матчах.

NN.by

5
LitvinM / Адказаць
20.11.2019 / 13:12
Думаю ў хуткім часе мы даведаемся, што Цмокі змянілі назву клуба, ну напрыклад - ОРЛЯТА
2
Jan / Адказаць
20.11.2019 / 13:13
Па артыкуле "абраза прэзідэнта" можна прэзідэнта прыцягнуць да адказнасці, калі ён абразіў?
2
bugaga / Адказаць
20.11.2019 / 13:14
каб ты ведаў, як тваю трасцу абрыдла ўжо слухаць
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру