kremlin.ru
Распад СССР не звязаны з ростам нацыяналізму ў Прыбалтыцы, яго прычынай стала неэфектыўная эканамічная палітыка. Пра гэта заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, паведамляе ria.ru
«Гэта (прычыны распаду СССР) мала мае дачыненне да росту нацыяналізму ў краінах Прыбалтыкі, у аснове ляжыць, вядома, вельмі неэфектыўная эканамічная палітыка Савецкага Саюза, якая прывяла да фактычна калапсу ў сацыяльнай сферы і мела пралангаваныя наступствы ў сферы палітычнай», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Кажучы аб эфектыўных пераўтварэннях, Пуцін прывёў у прыклад КНР, дзе, паводле яго слоў, атрымалася добра «выкарыстаць магчымасці цэнтральнага адміністравання і развіцця рынкавай эканомікі».
Ён адзначыў, што ў СССР нічога падобнага зроблена не было. У выніку гэта адбілася і на палітычнай сферы. «Вынікі распаду аказаліся значна горшымі за тое, пра што людзі думалі і пра што яны маглі падазраваць нават у сваіх самых горшых снах», — дадаў прэзідэнт.