20.11.2019 / 16:35

Як кот пасварыў жыхароў камунальнай кватэры ў Мінску 3

Як хатні гадаванец у камунальнай кватэры апынуўся на нелегальным становішчы і ў юрыдычнай пастцы, паведамляюць «Мінск-навіны» распавялі ў ЖЭУ-1 Маскоўскага раёна.

Месца дзеяння — двухпакаёвая кватэра ў доме на вул. Слабадской. Пасля разводу муж і жонка падзялілі долі і рахункі. Жанчына з улюбёнцам-катом так і засталася жыць у сваім пакоі, а мужчына прадаў сваю долю сямейнай пары. Падобна да таго, што адносіны паміж ўласнікамі не заладзіліся. Навасельцы напісалі заяву ў ЖЭУ з просьбай прыцягнуць да адказнасці суседку па камунальнай кватэры, якая незаконна ўтрымлівае «вялізнага агрэсіўнага кудлатага ката».

Прэтэнзій, па сутнасці, дзве. Першая заключаецца ў тым, што гаспадыня нібыта выпускае жывёлу за межы свайго пакоя: «Вакол на вопратцы, мэблі, посудзе — яго поўсць. У кватэры смярдзяць непрыбраныя фекаліі. Кот ірве вопратку, шпалеры, драты, перакульвае кветкі … ». Другая тычыцца заканадаўства. Заяўнік апелюе да Правіл ўтрымання хатніх сабак, котак, а таксама адлову безнаглядных жывёл у населеных пунктах. Пункт 3 дакумента, у прыватнасці, абвяшчае, што дазваляецца змяшчаць «у кватэры, дзе пражывае некалькі наймальнікаў (уласнікаў), не больш за адну жывёлу на сям'ю наймальніка (уласніка) пры згодзе ўсіх паўналетніх грамадзян, якія пражываюць у кватэры». А такой згоды пара навасёлаў не давала і рабіць гэта не мае намеру.

- Нашы работнікі наведвалі кватэру. Ніякай антысанітарыі і непрыемных пахаў не выявілі. Звычайны дагледжаны кот.

Ёсць латок з адмысловым напаўняльнікам, — пракаментавала намеснік дырэктара ЖЭУ-1 Маскоўскага раёна Таццяна Рогава. - Гадаванец не быў зарэгістраваны, таму выдалі прадпісанне на яго рэгістрацыю. Але зрабіць гэта без згоды уласнікаў, якія пражываюць у іншым пакоі, нельга. Такое вось замкнёнае кола. Мы патлумачылі ўдзельнікам канфлікту, што сітуацыя можа быць вырашана ў межах грамадзянскага працэсу праз суд. Ці падаваць адпаведны пазоў, вырашаць новаму ўласніку. Шмат гадоў працую ў сферы ЖКГ, але ўпершыню бачу, каб яблыкам разладу стаў кот. Зрэшты, ёсць падставы меркаваць, што не гадаванец з'яўляецца прычынай непрыязных адносін паміж ўласнікамі.

Дайшла справа да суда або спрэчку удалося ўрэгуляваць мірам, пакуль невядома.

NN.by

25
Снова Йа / Адказаць
20.11.2019 / 17:11
Ну, не знаю... Семьёй покупать комнату в коммуналке - видимо, программисты. Хотя, точно программисты! Среди них большинство животноненавистники.
3
Святлана / Адказаць
20.11.2019 / 19:22
Не  люблю, мякка кажучы, людзей, якіх раздражняюць хатнія жывёлкі
5
Казік / Адказаць
20.11.2019 / 21:33
Снова Йа, разумею, што хочацца іншы раз падкалоць праграмістаў, але ўяўленне ў вас аб іх далёкае ад рэальнасці
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру