ФСБ Расіі затрымала ў Растоўскай вобласці расійскага вайскоўца, які падазраецца ў шпіянажы на карысць Украіны. Пра гэта ТАСС паведамілі ў Цэнтры грамадскіх сувязяў (ЦГС) ФСБ Расіі.

Фота ЦГС ФСБ Расіі

Фота ЦГС ФСБ Расіі

«Федэральнай службай бяспекі Расійскай Федэрацыі ў горадзе Аксай Растоўскай вобласці па падазрэнні ў дзяржаўнай здрадзе затрыманы грамадзянін Расіі, вайсковец Паўднёвай ваеннай акругі», — паведамілі ў ФСБ.

«Па наяўных дадзеных, названы вайсковец, выконваючы заданне Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны, мэтанакіравана збіраў сакрэтныя звесткі ваеннага характару ў дачыненні да Узброеных сіл Расіі, уцечка якіх за мяжу магла нанесці шкоду абароназдольнасці дзяржавы», — паведамілі ў ЦГС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0