Белавежская пушча ўвайшла ў топ-25 месцаў для падарожжаў у 2020 годзе па версіі National Geographic. Такая інфармацыя з'явілася на сайце выдання.

Турыстам прапануюць наведаць адзін з апошніх куткоў дзікай прыроды ў Еўропе. Белавежская пушча ўключана ў Спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Яна размяшчаецца на вялікай тэрыторыі і нагадвае своеасаблівы аазіс. Асаблівую цікавасць уяўляюць насельнікі пушчы: папуляцыя еўрапейскага зубра, шматлікія віды птушак і сысуноў. National Geographic раіць наведваць пушчу ў верасні — кастрычніку.

Таксама ў топ-25 самых цікавых месцаў на планеце ўвайшлі кітайская правінцыя Гуйчжоу, японскі рэгіён Тахоку, «сіні маршрут» у Венгрыі, горад-музей Тэльч у Чэхіі, Мадленскія выспы ў Канадзе, форт Кочы ў Індыі, Нацыянальны парк Закума ў Чадзе, горад Філадэльфія і Нацыянальны парк Гранд-Каньён у ЗША, Мальдывы, штат Тасманія ў Аўстраліі, паўвостраў Камчатка ў Расіі і інш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0