20.11.2019 / 20:54

Гродзенец галасаваў за адну кандыдатку, але на яго ўчастку ўсе галасы — за іншую. Як так? 27

Hrodna.life пагаварыў з Андрэем (імя зменена), які 17 лістапада праходзіў лячэнне ў скурвендыспансеры. Там жа на ўчастку ён і прагаласаваў. А потым пабачыў пратакол і здзівіўся: 37 галасоў — за Лілію Кір’як, 1 — супраць усіх. А ён дакладна ведае, што галасаваў за Алену Шаламіцкую.

У скурвендыспансеры пацыенты галасавалі на закрытым участку №5 Гродзенскай-Цэнтральнай выбарчай акругі. Там прагаласавала 38 чалавек. Андрэй расказвае, што галасаванне праходзіла законна. Ён прыйшоў уніз на участак, распісаўся ў бланку, атрымаў бюлетэнь з подпісамі двух членаў камісіі, галасаваў у кабінцы для галасавання. А пасля выбараў сутыкнуўся на вуліцы з назіральнікам з яго ўчастка. Ад яго Андрэй даведаўся, што ў пратаколе напісана, што ўсе галасавалі за Кір’як. Але ён дакладна ведае, што галасаваў за іншага кандыдата.

— Я ведаю, у якой краіне я жыву. Што ты давядзеш? Як грамадзянін я разумею, што трэба нешта рабіць. З іншага боку, у гэтую бальніцу з улікам свайго захворвання мне даводзіцца раз у паўгода класціся на два тыдні, — расказвае Андрэй. Ён хварэе на псарыяз. Ён баіцца, што калі пачне скардзіцца, да яго пачнуць ужываць пэўны ціск у бальніцы.

Лілія Кір'як.

3
HENRIK KWINTA / Адказаць
20.11.2019 / 21:02
А у Беларуси большая частка насельництва галасуе супраць Лукашэнки,а дзякуючы бабе Лидзе атрымоуваецца што усе "ЗА".Краина цудау.
10
Летов / Адказаць
20.11.2019 / 21:11
У Беларуси большая частка насельництва терпилы, потому что потом придется лечиться в этой больнице. Не в бабе лиде дело. Они делают то, чтр большая частка насельництва позволяет делать. В таких андреях проблема не меньше.
1
Свободный / Адказаць
20.11.2019 / 21:17
Обычное чуда сасутеня
Паказаць усе каментары/ 27 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру