Кастрычнік-2019 стаў другім самым цёплым на планеце за ўсе 140 гадоў назіранняў, піша БелТА са спасылкай на Нацыянальнае ўпраўленне акіянічных і атмасферных даследаванняў ЗША (NOAA).

Адзначаецца, што сярэдняя глабальная тэмпература паветра над акіянам і сушай была на 0,98 ° вышэй за сярэднюю шматгадовую за XX стагоддзе. Тэмпературны паказчык толькі на 0,06 ° саступае рэкорду кастрычніка 2015 года.

Таксама другі месяц восені гэтага года стаў 43-м запар кастрычнікам і 418-м месяцам запар з тэмпературай, якая была вышэй за сярэднюю ў XX стагоддзі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0