21.11.2019 / 07:30

У Cенаце ЗША заявілі пра магчымасць затрымаць «Паўночны паток — 2»

Амерыканскі сенатар-рэспубліканец Тэд Круз заявіў, што санкцыі ЗША здольныя як мінімум на год затрымаць увядзенне ў эксплуатацыю газаправода «Паўночны паток — 2», піша ria.ru.

Па словах заканадаўца, трубаправод можа прынесці мільярды даляраў для «падсілкоўвання расійскай агрэсіі».

«У той жа час ён нашкодзіць усёй Еўропе, зрабіўшы Заходнюю Еўропу больш залежнай ад расійскай энергіі, больш безабароннай перад эканамічным стрымліваннем, перад эканамічным шантажом. Я думаю, што ўсім зацікаўленым бакам будзе лепш, калі Еўропа будзе атрымліваць энергію з крыніц, якія не стануць выкарыстоўваць яе як спосаб шантажу», — сказаў Круз, маючы на ўвазе газ з ЗША.

На думку палітыка, увядзенне санкцый супраць кампаній, якія бяруць удзел у будаўніцтве расійскага газаправода, прывядзе да спынення існавання гэтага праекта, паколькі «ў Расіі няма тэхналогій для пракладкі трубаправода па дне мора». «У найгоршым выпадку, — дадаў ён, — «Паўночны паток — 2» затрымаецца «больш чым на год».

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру